Мне свойственно регенерировать!
Дача Цанавы
Дар'я Сацукевiч: Цанава Лаўрэнцiй Фамiч (сапраўдная фамiлiя — Джанджгава; змянiў у 1938 годзе). Тады ж стаў наркомам унутраных спраў Беларусi, пасля (у 1941-м) наркомам дзяржаўнай бяспекi i кiраўнiком тайнай палiцыi.
Кожнаму кiраўнiку па дачы — гэта святое. Такая рэзiдэнцыя Цанавы, мястэчка спецабслугоўвання, была ў Сцяпянкаўскiм лесе (дарэчы, назва “Сцяпянка” пайшла ад Лаўрэнцiя Фамiча, якi вымаўляў “Сляпянка” на свой манер). Гэтая дача-рэзiдэнцыя была пабудавана ў 1930-х гадах. Аб ёй згадвалi Якуб Колас i Мiхаiл Мiцкевiч (яго сын) у сваiх успамiнах аб першых днях вайны. Калi 24 чэрвеня ўпершыню бамбiлi Мiнск, Колас са сваёй сям'ёй выехаў за горад i спынiўся ля дачы Цанавы.
Вайна прайшла, а дача засталася, нават за тым жа гаспадаром. Цанава стаў цi не самым уплывовым чалавекам у рэспублiцы, нават мянушка ў яго была “Лаўрэнцiй другi” (пасля Берыi. — Аўт.).
Некалi сярод старых бабулек, карэнных жыхароў тых мясцiн, хадзiлi чуткi, што ў лесе ёсць невядомыя могiлкi маладых жанчын, якiх спачатку прывозiлi на дачу... Чуткi бяздоказныя, бо ў лесе нiхто не капаў, але пацверджаныя Разалiнай Дружбiнай, жонкай ардзiнарца мiнiстра дзяржаўнай бяспекi Беларусi. У адным з iнтэрв'ю яна пераказала словы яго пакаёўкi Валянцiны аб тым, што ў Лаўрэнцiя Фамiча часта былi новыя каханкi, якiх прывозiлi па першым загадзе. Непаслухмяныя дамы пасля знiкалi...
Ідэя й фота Андрэя Гарэліка
Scare you

мы с фотографом старались!