Мне свойственно регенерировать!

чытаць далей
"Нож у сэрцы" Агнета Фагерстрам-Улсан 7 i 14 чэрвеня

"Нож у сэрцы" гэта сучасная музычная драма пракаханне, сяброуства i вялiкiя мары. Галоуныя героi фiльма дзевяць маладых людзей, якiя знаходзяцца на шляху у дарослае жыццё. Яны паходзяць з розных краiн свету i маюць за плячыма
розныя гiсторыi i жыццёвы досвед. Тое, што iх аб'ядноувае, гэта умовы жыцця у прыгарадзе. Пасярод бетону Бергшана, гарадскога раёна на ускрайку Гётэборга, разыгрываецца драма любоунага трохкутнiка памiж мараканцам Амiрам, яго лепшым
сябрам Хуанам з Чылi i прыгажуняй з Курдыстана Сабiнай. Амiр i Хуан паклялiся у вернасцi адзiн аднаму i песцяць аднолькавую надзею: дабiцца павагi i значнага палажэння у тым свеце, якi iм вядомы. У свеце, щто нясе на сабе адбiтак насiлля i здлачыннасцi, але адначасова з тым радасцi i братэрства. У ролi актёрау выступаюць звычайныя гарадскiя падлеткi. Падчас здымак фiльма актёры-аматары прайшлi iнтэнсiуныя курсы актёрскага майстэрства, танцау, спевау. Музыка адыграе тут вялiкую ролю. Актёры танцуюць i спяваюць самi пад музыку, напiсаную цiкавымi шведскiмi кампазiтарамi-песеннiкамi.
"Нож у сэрцы" рэжысёрская праца Агнеты Фагарстрам-Улсан, якая таксама выступае суаутарам сцэнарыя разам з Петарам Бiру. Гэта трэцяя i заключная частка iх трэлогii пра Новую Еуропу, праекта, над якiм гэты творчы дуэт працавау восем год.
У 2005 годзе "Нож у сэрцы" быу адзiнадушным рашэннем журы прызнана лепшым шматсерыйным фiльмам на старэйшым i самым прэстыжным у свеце тэлевiзiйным конкурсе Prix d'Italia. Журы назвала гэты фiльм "моцным, чуллiвым i неверагодна захапляльным".
Рэжысёр Агнета Фагерстром-Улсан будзе асабiста прысутнiчаць на паказе 7 чэрвеня.
"Нож у сэрцы", частка 1,2
Рэспублiканскi палац культуры вэтэранау, вулiца Янкi Купалы, 21
7 чэрвеня 19:00
"Нож у сэрцы", частка 3,4
Рэспублiканскi палац культуры вэтэранау, вулiца Янкi Купалы, 21
14 чэрвеня 19:00
Уваход вольны. Бiлеты можна атрымаць у Рэспублiканскiм палацы культуры вэтэранау, а таксама у Адзяленнi Пасольства Швецыi, па адрасе Музычны завулак, 1/2.
Фiльмы дэманструюцца на мове арыгiналу з беларускiмi субтытрамi.
Вiдэадзённiк

нешта кшкалту манiфеста
"Мэта праекта у тым, каб паказаць карцiну штодзеннага жыцця у розных краiнах i грамадствах. Вiдэадзённiк - гэта iнструмент для разумення таго, як функцыянуе грамадская супольнасць. Дух праекта даць слова як мага большай колькасцi людзей, перадаць iнфармацыю пра штодзённае жыццё канкрэтных асоб, мiнуючы медыя-пасрэднiкау, якiя звычайна прасейваюць iнфармацыю у адпаведнасцi з тымi цi iншымi прынцыпамi, або папросту арыентуюцца на волю заказчыка дзяржавы, спажыуца i гэтак далей.
Медыя-прадпрыемствы пазбауляюць iндывiдуума магчымасцi прыняць на сябе "плынi свядомасцi" з боку iншых людзей, тыя незлiчоныя думкi, пачуццi, разважаннi, якiмi мы усе жывём кожны дзень, кожную гадзiну, кожную хвiлiну жыцця.
Вiдэадзённiк - гэта прыстасаванне, прылада для таго, каб карыстальнiк мог стаць аб'ектам "зваротнай плынi свядомасцi", усвядомiць так шмат маленькiх, але моцных "струменяу свядомасцi", як ён жадае, i разбурыць тым самым медыяльныя клiшэ, якiя навязваюцца звонку.

Вiдзэадзённiк - гэта трывiяльнасць штодзённасцi контра навiнна-скандальна-негатыуная фiксаванасць мас-медыя. Гэта магчымасць пабачыць банальныя, звычайныя i простыя моманты жыцця любога чалавека, якi пагадзiуся гэтымi момантамi падзялiцца.
Вiдэадзённiк - гэта дэмакратычны праект у тым сэнсе, што ён прапануе неiерархiчную платформу для расказа пра сябе i сваю сiтуацыю. Гэта прыклад таго, як новыя медыя уплываюць на наш свет i даюць голас людзям, якiх яшчэ учора не было чуваць. Вiдэадзённiк - гэта магчымасць узбагауiць наша разуменне грамадскасцi у цэлым, нягледзячы на адрозненнi памiж грамадствамi, рознага кшталту новыя "сцэны" i дзяржауныя межы".
Дзмiтры Плакс, Нiльс Класан, прадзюсеры www.video-dnevnik.org
Вiдэадзённiк, Музей iсторыi беларускага кiно, вулiца Свярдлова,4
11, 12 чэрвеня, 15:00,. Уваход вольны.
Дзмiтры Плакс i Нiльс Класан будуць асабiста прысутнiчаць на паказе праекта.

Шведскiя лiтаратурныя днi 1 i 3 чэрвеня
Шведскiя лiтаратурныя днi у Беларусi праводзяцца ужо пяты год запар у Мiнску i Пiнску. У рамках гэтай лiтаратурнай сустрэчы памiж дзвюма краiнамi праходзяць чытаннi творау шведскiх i беларускiх пiсьменнiкау, а таксама паэтычны конкурс маладых паэтау-аматарау. Сёлета у мерапрыемстве прымаюць удзел тры маладыя шведскiя паэты i народны паэт Беларусi Рыгор Барадулiн.
Чырвоны касцёл, плошча Незалежнасцi, Мiнск
1 чэрвеня 19:00. Уваход вольны
Гарадскi Дом культуры, плошча Ленiна, 22, Пiнск,
3 чэрвеня. Уваход вольны.
@музыка: Ковчег