Сумны вечар у адзіноце. Крокі пад дажджом, Silent Hill у вушах, мокрыя валасы, якія пахнуць шампунем, жаданне паліць і піць гарачы алкаголь у Кофе-сіці (а там палільнай залы няма).
Таму сяджу зараз за сваім сталом, пью нейкую бурду (смачную-смачную) і вам таго ж раю =)
Робіцца бурда вось як.
Заварваецца гарбата. Чорная. Моцная.
Даеце ей трыху астыць, потым пераліваеце ў джэзву, дадаеце лімону (паболей), імбіру, карычкі, гваздзікі, меду (таксама паболей).
Здымаеце недаводзячы да кіпення. Даеце трыху астыць.
Дадаеце трыху (сталовую ложку, напрыклад) гарэлкі, зноўку падагрэйце, але не даводзьце да кіпення.
А калі дадаць яшчэ якога-небудзь сіропчыку нашкалт алтэі, шыпшыны ці глогу, будзе зусім добра. Па такім надвор'і - самае тое.